Top.Mail.Ru

У Беларусі ўбрана амаль 80 працэнтаў азімага ячменю

У Беларусі ўбрана 187,5 тыс. га азімага ячменю — 76,7 працэнта ўборачнай плошчы. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.



У Брэсцкай вобласці ўбрана 94,8 працэнта плошчаў азімага ячменю, Гомельскай — 95,3 працэнта, Гродзенскай — 87,9 працэнта, Магілёўскай — 70,1 працэнта, Мінскай — 65,4 працэнта, Віцебскай — 50,5 працэнта. Намалочана 727,8 тыс. т гэтай культуры. Па ўраджайнасці ў лідарах Гродзенская (50,7 ц/га), Мінская (46,3 ц/га) і Брэсцкая (45,5 ц/га) вобласці.

Па стане на 21 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 10,7 працэнта плошчаў. Усяго збожжа намалочана 855,3 тыс. т.

Лён выцераблены на 9,02 тыс. га, што складае 18,7 працэнта запланаваных плошчаў. Найбольш актыўна работы разгарнуліся ў Брэсцкай вобласці (убрана 60,1 працэнта плошчы).

Скошана траў другім укосам на плошчы 647,9 тыс. га — 60,7 працэнта да плана. Нарыхтавана сена 254,2 тыс. т (35,2 працэнта да плана), сенажу — амаль 10 млн т (71,4 працэнта да плана), у тым ліку ў палімернай упакоўцы 255,8 тыс. т. Усяго нарыхтавана травяных кармоў звыш 3 млн т кармавых адзінак — 30 працэнтаў да плана.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю