Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 54% плошчаў, што складае 1 млн 72 тыс. га, паведамляе БелТА.
Паводле аператыўных звестак на 11 жніўня, на палях краіны намалочана 5 млн 321 тыс. т збожжа разам з рапсам.
Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Брэсцкая — 1,36 млн т, Мінская — 1,171 млн т, Гродзенская — 1,111 млн т, Гомельская — 631 тыс. т, Магілёўская — 619 тыс. т, Віцебская — 429 тыс. т.
Пастаўлена ў лік дзяржзаказу: харчовага збожжа — 176 тыс. т (25% ад плана), алейнага семя рапсу — 210 тыс. т (больш за 87% ад плана).
Выцераблена лёну на 29 тыс. га, што складае 60% запланаваных плошчаў.
Скошана траў другога ўкосу на плошчы 895 тыс. га — 85% плана.
Нарыхтавана сена 326 тыс. т (45% плана). Сенажу — 11 млн 516 тыс. т (83% плана). У тым ліку ў палімернай упакоўцы — 364 тыс. т.
Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 497 тыс. т — 35% плана.