У Беларусі чакаюць з візітам Прэзідэнта Ганы. Аб гэтым першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч заявіў у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны», паведамляе БелТА.
«Цяпер мы чакаем візіт Прэзідэнта Ганы ў нашу краіну. Адпаведна, рыхтуецца вялікі пакет дакументаў да падпісання, рыхтуюцца праекты, падобныя да зімбабвійскіх (размова аб вопыце супрацоўніцтва Беларусі з Зімбабвэ. — Заўвага БелТА)», — сказаў першы намеснік кіраўніка МЗС.
Раней міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў заяўляў журналістам, што візіт Прэзідэнта Ганы Джона Драмані Махамы ў Беларусь плануецца на чэрвень гэтага года.
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства ў бягучым годзе ажыццявіў шэраг візітаў у краіны Афрыкі, у тым ліку ў Гану. Паведамлялася аб размяшчэнні заказу на вытворчасць у Беларусі каля 3 тыс. адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі, дасягненні канкрэтных дамоўленасцей па павелічэнні паставак сухога малака і мяса. «Мы чакаем, што пасля візіту кратна павялічацца пастаўкі», — заяўляў Максім Рыжанкоў у сакавіку бягучага года.
Ёсць таксама планы па нарошчванні супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы. У Беларусі вучацца каля 80 студэнтаў з Ганы, і таксама ёсць інтарэс да кратнага павелічэння іх колькасці, асабліва па спецыяльнасцях медыцынскага і сельскагаспадарчага профіляў.