У Беларусі чакаюцца навацыі ў сферы перавозак цяжкавагавых грузаў. Адпаведную пастанову Савета Міністраў «Аб парадку ўдзелу ў дарожным руху цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў» падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Дакументам зацверджанае ў новай рэдакцыі Палажэнне аб парадку ўдзелу ў дарожным руху цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў (ЦБТС), якое прадугледжвае рэалізацыю норм ратыфікаванага Беларуссю пагаднення ЕАЭС пра дапушчальныя масы, восевыя нагрузкі і габарыты.
У мэтах паляпшэння ўмоў дзейнасці суб’ектаў гаспадарання ў галіне грузавых перавозак пастановай прадугледжваецца для асобных выпадкаў руху ЦБТС, якія не аказваюць уплыву на бяспеку дарожнага руху, павелічэнне хуткасці руху пры суправаджэнні да 70 км/г. Таксама выключаюцца абмежаванні на шырыню, даўжыню і агульную масу грузаў пры суправаджэнні ЦБТС аўтамабілем прыкрыцця і аўтамабілем суправаджэння.
Пастанова ўступае ў сілу праз месяц пасля яе афіцыйнага апублікавання.