Top.Mail.Ru

У Беларусі да кастрычніка пабудуюць 528 прафілакторыяў для цялят

У Беларусі да 1 кастрычніка 2026 года пабудуюць 528 прафілакторыяў для цялят. Пастанову Савета Міністраў «Аб будаўніцтве аб’ектаў аграпрамысловага комплексу» падпісаў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Дакумент распрацаваны Мінсельгасхарчам у рамках выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы і ўрада па пераводзе цялят у камфортныя ўмовы для ўтрымання і вырошчвання пад поўную патрэбнасць, а таксама будаўніцтве шох для захоўвання льнотрасты. Пастановай прадугледжваецца вызначэнне пералікаў арганізацый і інвестыцыйных праектаў па ўзвядзенні жывёлагадоўчых аб’ектаў.

«Плануецца пабудаваць 615 жывёлагадоўчых аб’ектаў (прафілакторыяў і цялятнікаў), у тым ліку 528 прафілакторыяў. Для забеспячэння захаванасці нарыхтаванай ільнотрасты вызначаны 7 льнозаводаў, на якіх неабходна пабудаваць сховішчы агульнай умяшчальнасцю 23 тыс. т», — адзначылі ў прэс-службе.

Будаўніцтва аб’ектаў, указаных у пераліках, плануецца выканаць за кошт уласных сродкаў арганізацый, з улікам арганізацыі работ гаспадарчым спосабам, сродкаў мясцовых бюджэтаў, крэдытных рэсурсаў з прадастаўленнем бюджэтных субсідый і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Таксама скарэкціраваны пералік арганізацый аграпрамысловага комплексу, якім пры рэалізацыі інвестпраектаў з рэспубліканскага бюджэту ў 2026—2030 гадах будуць прадастаўляцца субсідыі для выплаты працэнтаў па крэдытах у памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка (вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 лютага 2026 года № 80). Колькасць інвестыцыйных праектаў па ўзвядзенні прафілакторыяў для цялят складзе 293, цялятнікаў — 5.

Устаноўлена персанальная адказнасць старшынь аблвыканкамаў, райвыканкамаў і кіраўнікоў суб’ектаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне аграпрамысловай вытворчасці, за своечасовы ўвод у эксплуатацыю жывёлагадоўчых аб’ектаў для цялят і сховішчаў для льнотрасты.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю