Унесены змяненні ў пастанову ведамства ад 4 ліпеня 2023 года № 33. Патрабаванні дапоўнены нормамі аб неабходнасці ўдзельнічаць у захаванні гістарычнай памяці і нацыянальных каштоўнасцяў, садзейнічаць павышэнню прававой, палітычнай, асабістай культуры і сацыяльнай адказнасці турыстаў, экскурсантаў.
Таксама пазначана, што экскурсаводы і гіды-перакладчыкі павінны ведаць асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы, зацверджаныя Дырэктывай Прэзідэнта ад 9 красавіка 2025 года № 12, укараняць напрамкі ідэалагічнай работы ў сваёй прафесійнай дзейнасці, садзейнічаць умацаванню станоўчага міжнароднага іміджу краіны, прызнанню ўнікальнасці беларускай мадэлі грамадскага развіцця.
Пастанова ўступае ў сілу з 11 ліпеня 2025 года.