Урад удасканаліў падыходы да ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Пастанова падрыхтавана ў рамках рэалізацыі Указа Прэзідэнта ад 9 студзеня 2026 года № 5 «Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур». Для комплекснага прававога рэгулявання і скарачэння прававога масіву кансалідаваны палажэнні чатырох пастаноў урада, якія рэгулююць грамадскія адносіны ў сферы адміністрацыйных працэдур.
Пастановай прадугледжваецца павелічэнне колькасці адміністрацыйных працэдур, прыём заяў і выдача рашэнняў па якіх ажыццяўляюцца праз службу «Адно акно», а таксама адміністрацыйных працэдур, заявы зацікаўленых асоб па якіх могуць быць пададзеныя ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг
Таксама пашырана выкарыстанне ўпаўнаважанымі органамі інфармацыйных рэсурсаў (сістэм) для запыту дакументаў, звестак пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Вызначаны парадак выкарыстання праграмнага комплексу «Адно акно» для арганізацыі працэсу ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.