Top.Mail.Ru
818

У Беларусі другі ўкос траў праведзены на 26 працэнтах плошчаў

На 4 ліпеня другі ўкос траў у краіне праведзены на плошчы 279 тысяч гектараў — 26 працэнтаў плана. У Брэсцкай вобласці скошана 65 працэнтаў, Гродзенскай — 32, Мінскай — 30, Гомельскай — 13, Магілёўскай — 6, Віцебскай — 1, паведамляе SB. by



Фінішуе першы ўкос траў. Ён праведзены на 95 працэнтах плошчаў. Брэсцкая, Гродзенская і Мінская вобласці завяршылі гэтую работу. У Магілёўскай вобласці скошана 97 працэнтаў, Гомельскай — 96, Віцебскай — 73.

З двух укосаў нарыхтавана 92 тысячы тон сена (13 працэнтаў плана), 7 мільёнаў 741 тысяча — сенажу (56 працэнтаў), 239 тысяч — сіласу (1 працэнт).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю