Top.Mail.Ru

У Беларусі гасцюе сахалінскі пісьменнік

Уладзімір Сяменчык — расійскі паэт, празаік, журналіст. Падлеткам, юнаком жыў у Слуцку, на Міншчыне.

Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. І з 1984 года звязаў свой лёс з Сахалінам. Працяглы час працаваў у журналістыцы. Узначальваў Выдавецкі дом «Губернские ведомости» у Паўднёва-Сахалінску. Зараз з’яўляецца намеснікам дырэктара Сахалінскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі. І таксама кіруе Сахалінскай абласной арганізацыяй Саюза пісьменнікаў Расіі.

Уладзімір Уладзіміравіч наведаў Мінск, сустрэўся з кіраўніцтвам Саюза пісьменнікаў Беларусі. У час размовы абмяркоўваліся сумесныя творчыя праекты. У тым ліку — публікацыі беларускіх пісьменнікаў у перыядычным друку Сахалінскай вобласці, Далёкага Усходу. А таксама — арганізацыя сумесных творчых конкурсаў сярод празаікаў, паэтаў, літаратурнай моладзі. Прынята рашэнне аб падпісанні Пагаднення паміж творчымі арганізацыямі, унесены канкрэтныя прапановы ў план сумеснай працы на 2026 — 2027 гады. 

Днямі на радзіме сахалінскага госця, у Слуцку, пройдзе сустрэча з паэтам-земляком у раённай бібліятэцы. Уладзімір Уладзіміравіч прапанаваў наладзіць творчыя, літаратурныя стасункі паміж школьнікамі Сахаліна і Беларусі. Мяркуецца, што гэтаму паспрыяюць паэтычныя і мастацкія конкурсы.

Мікола Берлеж


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю