Top.Mail.Ru
64

У Беларусі і РФ пачне вяшчанне тэлеканал «Саюзны»

Фільмы высокага ўзроўню, навіны Саюзнай дзяржавы

Новы тэлеканал «Саюзны» пачне вяшчанне ў 0.00 гадзін 1 красавіка. Ён уваходзіць у структуру АНА «Медыякампанія Саюзнай дзяржавы» і прыйдзе на змену тэлеканалу «БелРас», паведаміў БелТА дырэктар па вяшчанні АНА «Медыякампанія Саюзнай дзяржавы» Раман Гальперын.

Медыякампанія створана ў адпаведнасці з пастановай Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ад 29 студзеня 2024 года і пастановай Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ад 5 лістапада 2024 года «Аб рэфармаванні СМІ Саюзнай дзяржавы».

Асноўная мэта кампаніі — фарміраванне адзінай інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы. У яе задачы ўваходзіць вытворчасць і распаўсюджванне тэлевізійных, інтэрнэт- і друкаваных матэрыялаў пра жыццё ў Беларусі і Расіі, асвятленне інтэграцыйных працэсаў, сумеснай гісторыі, культуры і тэхналогій.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю