Top.Mail.Ru
154

У Беларусі існуюць спецыяльныя тарыфы сувязі, якія дапамагаюць абараніць дзяцей у інтэрнэце

У Беларусі ёсць спецыяльныя тарыфы сувязі, якія дапамагаюць абараніць дзяцей у інтэрнэце, паведаміў журналістам начальнік упраўлення электрасувязі і рэгулявання радыёчастотнага спектра Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Корзун, перадае БелТА.



«Аператары сёння прапануюць дзіцячыя тарыфы, дзе ёсць абмежаванні хуткасці перадачы даных. Асноўная праблема заключаецца ў сацыяльнай адказнасці. Калі бацька прыходзіць у салон і бярэ пяць SIM-карт, магчыма, некаторымі будзе карыстаўцца дзіця. У тэхнічныя карты абслугоўвання абанентаў аператары ўключаюць апытанне аб планаваных мэтах выкарыстання SIM-карты. Калі становіцца вядома, што яна для дзіцяці, то спецыялісты інфармуюць аб дзіцячых тарыфах, — сказаў Дзмітрый Корзун. — Нашы аператары праводзяць тлумачальную работу ў школах, дзе распавядаюць і аб сістэме інфармацыйнай абароны».

«Ёсць два ўзроўні абароны дзіцяці. Першы — заключаецца ў рабоце ўпаўнаважаных органаў па выяўленні і своечасовай блакіроўцы дэструктыўных крыніц. Другі ажыццяўляецца на ўзроўні аператараў, чыя задача пры выкарыстанні спецыялізаваных сродкаў прасочваць работу дзіцяці ў інтэрнэце і выстаўляць сістэму абмежаванняў доступу да пэўных сайтаў, — адзначыў Дзмітрый Корзун. — Нават калі вы 20 гадоў таму купілі SIM-карту, можна зайсці ў салон і пракансультавацца са спецыялістамі з нагоды інфармацыйнай абароны дзяцей».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю