Top.Mail.Ru

У Беларусі істотна скарочаны тэрміны засялення ў арэнднае жыллё

У Беларусі істотна скарочаны тэрміны засялення ў арэнднае жыллё. Пра гэта паведамляе БелТА.


У мэтах прывядзення актаў заканадаўства ў адпаведнасць з указам Прэзідэнта ад 3 лістапада 2025 года № 388 «Аб удасканаленні парадку засялення арэнднага жылля» Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў пастанову «Аб распараджэнні дзяржаўным жыллёвым фондам». Дакументам прыводзіцца ў адпаведнасць шэраг пастаноў Савета Міністраў. У прыватнасці, указам прадугледжана забяспечыць засяленне ў арэнднае жыллё на працягу 30 працоўных дзён.

Скарочаны тэрмін размяшчэння мясцовымі органамі ўлады інфармацыі аб наяўнасці арэнднага жылля з сямі дзён да аднаго дня. Устаноўлены тэрмін звароту грамадзян для заключэння дагавора найму арэнднага жылля да пяці працоўных дзён.

Акрамя таго, карэкціруюцца тэрміны атрымання забудоўшчыкам дакументаў пасля ўводу жылога дома ў эксплуатацыю, вызначаных у палажэнні аб парадку забеспячэння ўмоў для засялення грамадзян у жылыя памяшканні ў завершаных будаўніцтвам шматкватэрных жылых дамах.

Таксама скарочаны тэрміны перадачы забудоўшчыкам дольшчыку канчатковага разліку кошту аб’екта долевага будаўніцтва з 25 каляндарных дзён да двух працоўных дзён (пры фінансаванні за кошт бюджэтных сродкаў і сродкаў, атрыманых ад прадастаўлення арэнднага жылля). Прадугледжаны і іншыя карэкціроўкі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю