Top.Mail.Ru
290

У Беларусі могуць дадаць новыя прышчэпкі ў нацкаляндар

 Пра гэта паведаміла галоўны пазаштатны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя па дзіцячых інфекцыйных хваробах Аксана Раманава падчас прэс-канферэнцыі.


Паводле яе слоў, цяпер абмяркоўваецца ўключэнне вакцынацыі супраць менінгакокавай інфекцыі, якая асабліва небяспечная для дзяцей, падлеткаў і пажылых людзей старэйшых за 60 гадоў. 

Акрамя таго, плануецца разгледзець магчымасць дадання прышчэпак супраць:

  1. ротавіруснай інфекцыі;
  2. гепатыт А;
  3. ветранай воспы.
«Пашырэнне календара патрабуе дадатковага фінансавання, але мы актыўна працуем над гэтым разам з Міністэрствам аховы здароўя і эпідэміёлагамі», — падкрэсліла спецыяліст.

На дадзены момант нацыянальны каляндар уключае 13 інфекцый, супраць якіх у Беларусі праводзіцца бясплатная вакцынацыя па ўзросце і паказаннях.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю