Top.Mail.Ru
182

У Беларусі могуць забараніць перапродаж імпартных аўто для фізічных асоб

Беларуская аўтамабільная асацыяцыя прапануе забараніць перапродаж імпартных машын, увезеных у краіну фізічнымі асобамі. Пра гэта расказаў старшыня «БАА» Сяргей Варывода.



Асацыяцыя прапанавала ўраду запазычыць падыход, прыняты нядаўна ў рамках Саюзнай дзяржавы ў РФ.

Плануецца, што калі аўтамабіль, увезены фізасобай, прададуць на працягу першага года, з уладальніка будзе спаганяцца павышаны ўтылізацыйны збор, роўны таму, які плацяць камерцыйныя імпарцёры.

«Нам здаецца, такі інструмент не абмяжоўваў бы правы грамадзян на магчымасць танна набыць аўто і завезці яго для сябе, у тым ліку для пэўных катэгорый насельніцтва — малазабяспечаных, шматдзетных сем’яў, інвалідаў», — сказаў Сяргей Варывода.

На думку асацыяцыі, такая мера дапаможа абмежаваць практыку масавага ўвозу машын пад выглядам асабістага карыстання з мэтай іх наступнага перапродажу.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю