Top.Mail.Ru
238

У Беларусі можа стаць менш ветклінік

У Беларусі рыхтуюць змены ў Закон «Аб ветэрынарнай дзейнасці». Як ён адаб’ецца на існуючай сёння сістэме, патлумачыла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Алена Пархімчык у эфіры СТБ.



Яна нагадала, што да 2019 года ў краіне дзейнічала норма аб ліцэнзаванні ў адносінах да аказання лячэбнай дапамогі жывёлам. Тады яе адмянілі, але цяпер хочуць вярнуць.

«Гэта значыць, пашыраецца колькасць устаноў, юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія абавязаны будуць набыць ліцэнзію на ажыццяўленне сваіх паслуг», — адзначыла Пархімчык.

Гаворка ідзе аб прафілактыцы, дыягностыцы і лячэнні захворванняў жывёлы.

Яшчэ адно новаўвядзенне — падзел ветэрынарных аптэк па класах. У аптэках першай і другой катэгорый будуць працаваць толькі спецыялісты з вышэйшай ветэрынарнай адукацыяй.

На пытанне, ці стане пасля прыняцця змены ў закон менш ветэрынарных клінік, Пархімчык адказала.

«Напэўна, не зусім так. Гэта накіравана перш за ўсё на тое, каб выявіць тых фізічных асоб, якія аказваюць ветэрынарныя паслугі ў неналежных умовах, а часам і дома», — заявіла дэпутат.

Па словах першага намесніка міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталлі Васілеўскай, гэты рынак даволі канкурэнтны.

Толькі ў Мінску за апошнія некалькі гадоў колькасць ветклінік вырасла ўдвая, а цэны на паслугі ў іх моцна адрозніваюцца.

Фота Tochka.by.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю