Top.Mail.Ru
216

У Беларусі на 1 мая пражывае каля 800 ветэранаў

Самаму ўзроставаму — 105 гадоў.


У Беларусі на 1 мая пражывае каля 800 ветэранаў. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі расказаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Мікалай Арол, перадае БелТА.

  • У нашай краіне пражывае 800 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку 427 удзельнікаў і інвалідаў вайны, а таксама 6,3 тыс. асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, з якіх 5,6 тыс. былыя вязні фашызму.

«Сярэдні ўзрост удзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны складае амаль 100 гадоў і 99 гадоў. Сярод іх мужчын 55 працэнтаў, жанчын 45 працэнтаў. Найбольшая колькасць ветэранаў пражывае ў Мінску і Мінскай вобласці. Самым „маладым“ удзельнікам, партызанам і падпольшчыкам у сярэднім 90-91 год».

Самаму ўзроставаму ўдзельніку вайны ў студзені споўнілася 105 гадоў. Гэты герой мае два баявыя ордэны і ордэн за працоўныя заслугі. «Ён прапрацаваў 45 гадоў, аднаўляючы нашу краіну пасля Вялікай Айчыннай вайны, робячы яе моцнай і квітнеючай, якой яна цяпер з’яўляецца», — дадаў Мікалай Арол.

Намеснік начальніка нагадаў, што па рашэнню кіраўніка дзяржавы штогод ветэранам і іншым датычным да святкавання Дня Перамогі прадастаўляецца матэрыяльная дапамога. «У гэтым годзе выплаты пачаліся 2 мая і прадоўжацца да 8 мая. Памеры дапамогі складаюць Br5 тыс. для ўдзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, Br2,5 тыс. для іншых катэгорый ветэранаў і Br1,5 тыс. для асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны», — паведаміў ён.

Памеры матэрыяльнай дапамогі штогод павялічваюцца. «Напрыклад, у мінулым юбілейным годзе сума дапамогі для ўдзельнікаў вайны была падвоена. У гэтым годзе яна вырасла яшчэ на 20 працэнтаў. На гэтыя мэты выдзелена каля Br13 млн, і выплаты ахопліваюць больш як 7 тыс. чалавек», — сказаў ён.

Намеснік начальніка дадаў, што па стане на 5 мая матэрыяльную дапамогу ўжо атрымалі 97 працэнтаў ветэранаў і пацярпелых грамадзян. «Засталося ўсяго некалькі дзясяткаў чалавек, якія атрымаюць выплаты ў бліжэйшыя дні», — сказаў на заканчэнне Мікалай Арол.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю