У Беларусі на 1 жніўня для шматдзетных сем’яў адкрыта 155,7 тыс. дэпазітных рахункаў па праграме «Сямейны капітал». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
З іх 82,7 тыс. дэпазітных рахункаў — на $826,9 млн і 73 тыс. — на суму амаль 2 млрд рублёў.
Па стане на 1 жніўня прынята 102,1 тыс. рашэнняў на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў — 80%, на атрыманне медыцынскіх паслуг — 9%, на адукацыю — 10%, на набыццё тавараў для людзей з інваліднасцю — 1%.
У Мінпрацы нагадалі, што з 1 студзеня 2026 года памер сямейнага капіталу складае 35 505 рублёў. Ён прызначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці.