Top.Mail.Ru

У Беларусі на гэтым тыдні будзе панаваць адносна цёплае надвор'е, але парасон лепш дома не забываць

Пад «пледам» Атлантыкі

Паветраныя масы з Атлантыкі прынеслі нам пераважна ўмерана цёплае і вільготнае надвор’е. Сярэднясутачная тэмпература на гэтым тыдні будзе на 2–4 °C вышэйшая за норму, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У сераду над Беларуссю пройдзе фронт, які прынясе дажджы, ноччу і раніцай магчымы мокры снег. Аўтамабілістам трэба быць больш асцярожнымі — на дарогах будзе слізка. Уначы і раніцай чакаецца ад 1 да 6 °C цяпла, днём слупок тэрмометра пакажа ад 5 да 10 °C вышэй за нуль.

У другой палавіне тыдня франтальныя раздзелы з Атлантыкі прынясуць у нашу краіну пахмурнае надвор’е. У чацвер у большасці раёнаў прагназуюцца дажджы. Вецер будзе ўмераны, паўднёвага і паўднёва-заходняга напрамку. Захаваецца ранішні туман. Уначы тэмпература будзе вар’іравацца ад плюс 2 да 7 °C. Днём паветра прагрэецца, на ўсходзе чакаецца ад 7 °C са знакам плюс, а ў паўднёвых рэгіёнах — да плюс 11 °C.

У пятніцу надвор’е застанецца дажджлівым, прагназуюцца каротка-часовыя дажджы, таму лепш узяць з сабой парасон. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы, умераны. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Сіноптыкі папярэджваюць: бачнасць складзе да паўкіламетра. Начныя тэмпературы чакаюцца ад 3 да 7 °C цяпла, днём прагназуецца ад плюс 4 °C на поўначы да плюс 9 °C па паўднёвым усходзе.

А ўжо ў выхадныя ў краіну пачне паступаць халоднае паветра арктычнага паходжання. Тэмпературны фон панізіцца, ападкі паступова пачнуць пераходзіць з дажджу ў мокры снег.

Віктар ЛЮБІМАЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю