Top.Mail.Ru
175

У Беларусі на тры дні абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі — што здарылася

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях папярэджвае аб надыходзячым пахаладанні. 


У сувязі з гэтым аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі адразу на тры дні — да 9 мая. Паводле звестак Белгідрамета, ноччу 7-га чысла на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца замаразкі да −5°C. 

Днём жа будзе звычайнае майскае надвор’е. Максімальная тэмпература паветра ад 9 да 15°С.

У чацвер і пятніцу (8-9 мая) сітуацыя істотна не зменіцца. Днём месцамі магчымы кароткачасовыя дажджы. Мокры снег ноччу пройдзе ў асобных раёнах.

У Дзень Перамогі прагназуюць паўночны вецер, месцамі парывісты.

Фота БелТА
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю