У Беларусі накапалі 5692 тыс. т цукровых буракоў сярэдняй ураджайнасцю 525 ц/га, паведамілі БелТА ў Мінсельгасхарчы.
Гродзенская вобласць сабрала 2085 тыс. т, Мінская — 1938 тыс. т, Брэсцкая — 1018 тыс. т, Магілёўская — 572 тыс. т, Гомельская — 44 тыс. т, Віцебская — 35 тыс. т. Цукровыя буракі ўбраны з плошчы 109 тыс. га — 100% ад плана.
Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 197 тыс. т ураджайнасцю 340 ц/га. Убрана 100% плошчаў.
У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу і кукурузы 11 539 тыс. т. Убрана амаль 100% планавых плошчаў.
Нарыхтавана сена — 640 тыс. т (89% ад плана), сенажу — 13 267 тыс. т (93%), сіласу — 20 113 тыс. т (98%), травяных кармоў — 9524 тыс. т кармавых адзінак (94%).
Паднята зябліва на плошчы 1451 тыс. га — 101% ад плана.
Назапашана мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад зяблевую апрацоўку і яравую сяўбу — 108% да плана.