У Беларусі накапана 3021 тыс. т цукровых буракоў. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Сярэдняя ўраджайнасць — 475 ц/га, што на 26 ц/га вышэй за мінулагоднюю. Цукрыстасць — 17%.
Караняплод убраны з плошчы 64 тыс. га, гэта 59% ад плана ў памеры 109 тыс. га. У Мінскай вобласці накапана 1133 тыс. т, у Гродзенскай — 1042 тыс. т, Брэсцкай — 523 тыс. т, Магілёўскай — 280 тыс. т, Гомельскай — 23 тыс. т, Віцебскай — 20 тыс. т.
У буракапрыёмныя пункты вывезена 79% убраных караняплодаў. У лік дзяржзаказу пастаўлена 1903 тыс. т — 57% ад плана.