Top.Mail.Ru

У Беларусі налічваецца каля 20 сядзіб галоўнага навагодняга персанажа

Аб гэтым расказала намеснік дырэктара — начальнік аддзела планавання і арганізацыі турыстычнай дзейнасці Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Кацярына Ганчаронак.


«У краіне ёсць каля 20 розных рэзідэнцый Дзядоў Марозаў і іншых навагодніх персанажаў — напрыклад, Зюзя Паазерскі пасяліўся на Віцебшчыне, або браты Дзеда Мароза, якія сустракаюць гасцей у Мазыры. З календаром падзей можна азнаёміцца на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме. Сёлета падрыхтаваны каляндар не на год, а на сезон. Гэта дазволіла павялічыць колькасць мерапрыемстваў», — паведаміла спецыяліст. Не мінаюць турысты ўвагай і класічнага Дзеда Мароза — у яго рэзідэнцыю ў Белавежскай пушчы сцежка заўсёды пратаптаная.

Кацярына Ганчаронак адзначыла, што ў зімовым турыстычным сезоне назіраецца ўзмацненне культурна-гістарычнага і падзейнага складніка. «Нашы замкі і палацава-паркавыя комплексы цудоўныя ў любое надвор’е. На зімовы сезон яны прапануюць разнастайныя тэатралізаваныя экскурсіі, рыцарскія турніры, майстар-класы па танцах у сярэднявечным стылі. Музеі і гарады рыхтуюць спецыяльныя калядныя маршруты — у першую чаргу гастранамічныя туры з дэгустацыямі мясцовай кухні, а таксама стандартныя гарадскія маршруты з наведваннем музеяў, выставак і іншых мерапрыемстваў, — падкрэсліла яна. — Нам дапамагаюць і аб’екты гандлю, якія да навагодняга і святочнага сезона адкрываюць кірмашы, праводзяць інтэрактыўныя мерапрыемствы, усталёўваюць інсталяцыі для прыгожых фотасесій, каб падарожжа ў Беларусь засталося не толькі ў памяці, але і на фатаграфіях турыстаў».

Паводле БелТА.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю