Top.Mail.Ru

У Беларусі намалацілі 2 млн тон збожжа

Паводле аператыўных звестак на 2 жніўня, на палях Беларусі намалочана 2 млн 47 тыс.т збожжа, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.



«Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за папярэдні год на 8,4 ц/ га», — сказалі ў прэс-службе.

Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Віцебская — 108 тыс. т, Магілёўская — 191 тыс. т, Гомельская — 244 тыс. т, Мінская — 427 тыс. т, Гродзенская — 476 тыс. т, Брэсцкая-601 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 24% плошчаў, што складае 483 тыс. га.

Азімы ячмень убраны на 95% плошчаў. Намалочана 926 тыс. т ураджайнасцю 39,8 ц/ га, што таксама вышэй за леташні на 7,5 ц/га азімы рапс на зерне ўбраны на 201 тыс. га (53% усёй плошчы), з якіх намалочана 444 тыс. т.

Выцераблена лёну на 18 тыс.га, што складае 37% запланаваных плошчаў.

Скошана траў другога ўкосу на плошчы 820 тыс. га-77% плана. Нарыхтавана сена 290 тыс. т (40% плана), сенажу — 10 млн 954 тыс.т (78% плана), у тым ліку ў палімернай упакоўцы 308 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 317 тыс. т — 33% плана.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю