Top.Mail.Ru

У Беларусі намалацілі 8,2 млн тон збожжа

У Беларусі намалацілі 8,2 млн тон збожжа. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Паводле аператыўных звестак на 17 жніўня, намалочана збожжавых з улікам рапсу 8 млн 215 тыс. тон. Гэта амаль на 1,5 млн тон больш, чым на гэты ж дзень летась.

У Мінскай вобласці намалочана 2 млн 222 тыс. тон, Гродзенскай — 1 млн 639 тыс. тон, Брэсцкай — 1 млн 632 тыс. тон, Гомельскай — 1 млн 27 тыс. тон, Магілёўскай — 956 тыс. тон, Віцебскай — 739 тыс. тон.

Убрана культур на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) на 2 млн 225 тыс. га, што складае 91% ад агульнай плошчы ў 2 млн 432 тыс. га.

Лён выцераблены на плошчы 43 тыс. га, што складае 99% ад плана.

У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа — 416 тыс. тон (63% ад плана), алейнага насення рапсу — 105 тыс. тон (105% ад плана ў 100 тыс. тон), піваварнага ячменю — 66 тыс. тон (77% ад плана ў 86 тыс. тон).

Траў скошана (другі ўкос) на плошчы 820 тыс. га — 81% ад плана.

Нарыхтавана сена 520 тыс. тон — 73% ад плана, сіласу — 434 тыс. тон (2%), травяных кармоў — 3 млн 631 тыс. тон кармавых адзінак (36%), сенажу — 11 млн 598 тыс. тон (81%). 

Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу — 227 тыс. тон дзейнага рэчыва, што складае 131% да плана.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю