Top.Mail.Ru

У Беларусі намалацілі 8,3 млн тон збожжа

У Беларусі намалацілі 8,3 млн тон збожжа. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.



Паводле аператыўных звестак на 19 жніўня, намалочана збожжавых з улікам рапсу 8394 тыс. т. Гэта амаль на 1 млн т больш, чым у гэты ж дзень мінулага года.

У разрэзе абласцей намалочана: Мінская — 2250 тыс. т, Гродзенская — 1711 тыс. т, Брэсцкая — 1636 тыс. т, Гомельская — 1041 тыс. т, Магілёўская — 988 тыс. т, Віцебская — 767 тыс. т.

Убрана культур на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) на 2274 тыс. га, што складае 92% ад агульнай плошчы ў 2432 тыс. га.

Выцераблена лёну на 43 тыс. га — 99% ад плана.

У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа — 490 тыс. т (74% ад плана ў 663 тыс.т), алейнага насення рапсу — 106 тыс. т (106% ад плана ў 100 тыс. т), піваварнага ячменю — 75 тыс. т (87% ад плана ў 86 тыс. т).

Траў скошана (другі ўкос) на плошчы 826 тыс. га — 82% ад плана.

Нарыхтавана сена 526 тыс. т — 73% ад плана, сіласу — 469 тыс. т (2%), травяных кармоў — 3664 тыс. т кармавых адзінак (36%), сенажу — 11 654 тыс. т (81%).

Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу — 238 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 138% да плана.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю