Top.Mail.Ru

У Беларусі намалацілі 8,4 млн тон збожжа

У Беларусі намалацілі 8,4 млн тон збожжа. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Паводле аператыўных даных на 21 жніўня, намалочана збожжавых з улікам рапсу 8452 тыс. т. У разрэзе абласцей намалочана: Мінская — 2259 тыс. т, Гродзенская — 1729 тыс. т, Брэсцкая — 1637 тыс. т, Гомельская — 1047 тыс. т, Магілёўская — 1006 тыс. т, Віцебская — 774 тыс. т.

Убрана культур на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) на 2291 тыс. га, што складае 93% ад агульнай плошчы 2432 тыс. га.

  1. Выцераблена лёну на 44 тыс. га — 100% ад плана.
  2. У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа — 530 тыс. т (80% ад плана 663 тыс. т), алейнага насення рапсу — 106 тыс. т (106% ад плана 100 тыс. т), піваварнага ячменю — 77 тыс. т (89% ад плана 86 тыс. т).
  3. Траў скошана (другі ўкос) на плошчы 846 тыс. га — 84% ад плана.
  4. Нарыхтавана сена 530 тыс. т — 74% ад плана, сіласу нарыхтавана 526 тыс. т (2%), травяных кармоў — 3700 тыс. т (36%), сенажу — 11 715 тыс. т (82%).
  5. Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу — 243 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 141% да плана

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю