У Беларусі намалацілі 8,8 млн тон збожжа. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных звестак на 28 жніўня, намалочана збожжавых з улікам рапсу 8819 тыс. т. У разрэзе абласцей намалочана: Мінская — 2361 тыс. т, Гродзенская — 1788 тыс. т, Брэсцкая — 1637 тыс. т, Магілёўская — 1109 тыс. т, Гомельская — 1055 тыс. т, Віцебская — 869 тыс. т.
Убрана культур на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) на 2397 тыс. га, што складае 97% ад агульнай плошчы ў 2432 тыс. га.
У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа — 605 тыс. т (91% ад плана ў 663 тыс.т), піваварнага ячменю — 92 тыс. т (107% ад плана ў 86 тыс. т).
У краіне пачата масавая ўборка цукровых буракоў: убрана амаль 6% плошчаў, што складае больш за 6 тыс. га ад плана ў 109 тыс. га. Накапана 251 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 397 ц/га. У разрэзе абласцей: Мінская — 153 тыс. т, Гродзенская — 80 тыс. т, Магілёўская — 18 тыс. т. Рэгіёны ўбіраюць тэмпамі, якія перавышаюць леташнія.
Скошана траў другім укосам на 887 тыс. га — 88% ад плана ў 1010 тыс. га.
Нарыхтавана сена 544 тыс. т — 76% ад плана, сіласу — 1008 тыс.т (5%). Травяных кармоў атрымана 3922 тыс. т кармавых адзінак (39%), сенажу — 12016 тыс. т (84%).
Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу — 262 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 152% да плана.