Top.Mail.Ru

У Беларусі намалацілі больш за 10,9 мільёна тон збожжа разам з рапсам і кукурузай

Паводле аператыўных звестак Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання на 24 лістапада, у краіне намалацілі 10 мільёнаў 927 тысяч тон збожжа разам з рапсам і кукурузай.


У прэс-службе ведамства растлумачылі: у Мінскай вобласці сабрана 2 мільёны 717 тысяч тон, Брэсцкай — 2 мільёны 189 тысяч, Гродзенскай — 2 мільёны 161 тысяча, Гомельскай — 1 мільён 411 тысяч, Магілёўскай — 1 мільён 372 тысячы, Віцебскай — 1 мільён 75 тысяч.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 2 мільёнаў 272 тысяч гектараў — 99 % плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) складае 43,7 цэнтнера з гектара, што вышэй леташняй на 5,6 цэнтнера з гектара.

Нарыхтавана 213 тысяч тон ільнотрасты ўраджайнасцю вышэй за леташнюю на 12,2 цэнтнера з гектара.

Таксама нарыхтавана 14 мільёнаў 92 тысячы тон сенажу — 101 % плана. Сіласу — 20 мільёнаў 57 тысяч тон — 97 %. Травяных кармоў — 9 мільёнаў 771 тысяча тон кармавых адзінак — больш за 97 %.

Цукровыя буракі ўбраны з больш чым 108 тысяч гектараў — 100 % плошчаў. Накапана 5 мільёнаў 937 тысяч тон караняплода. Ураджайнасць вышэйшая за леташнюю на 53 цэнтнеры з гектара. На буракапрыёмныя пункты вывезена 5 мільёнаў 8 тысяч тон — 84 % ад накапаных буракоў.

Паднялі 1 мільён 299 тысяч гектараў зябліва — 91 % ад плана ў 1 мільён 432 тысячы гектараў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю