Top.Mail.Ru

У Беларусі намалацілі больш за 4,6 млн тон збожжа

У Беларусі намалацілі больш за 4,6 млн т збожжа, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўных звестак, на 3 жніўня намалочана збожжавых з улікам рапсу 4 млн 654 тыс. т, што амаль на 2 млн т больш, чым на гэту ж дату мінулага года.

У разрэзе абласцей намалочана: Брэсцкая — 1 млн 252 тыс. т, Мінская — 1 млн 51 тыс. т, Гродзенская — 882 тыс. т, Гомельская — 680 тыс. т, Магілёўская — 474 тыс. т, Віцебская — 315 тыс. т.

Убрана культур на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) на плошчы 1 млн 289 тыс. га, што складае 53% ад агульнай плошчы ў 2 млн 432 тыс. га.

Выцераблена лёну на 34 тыс. га, што складае 79% запланаваных плошчаў. «Церабленне лёну ідзе тэмпамі, якія ў два разы перавышаюць леташнія, дынаміка захоўваецца ўсімі абласцямі», — дадалі ў прэс-службе міністэрства.

У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа − 104 тыс. т (16% ад плана ў 663 тыс. т), алейнага семя рапсу — 70 тыс. т (70% ад плана ў 100 тыс. т), піваварнага ячменю — 27 тыс. т (32% ад плана ў 86 тыс. т).

Скошана траў другім укосам на плошчы 735 тыс. га, што складае 73% ад плана ў 1 млн 10 тыс. га.

Нарыхтавана сена 455 тыс. т — 64% ад плана, сіласу — 359 тыс. т (2% ад плана ў 20 млн 519 тыс. т). Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 461 тыс. т кармавых адзінак, што складае 34% ад плана ў 10 млн 131 тыс. т. Сенажу нарыхтавана 11 млн 173 тыс. т, што складае 78% ад плана ў 14 млн 309 тыс. т. 

Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу — 191 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 111% да плана.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю