У Беларусі намалацілі 8,3 млн тон збожжа, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных звестак на 27 жніўня, на палях краіны намалочана 8 млн 357 тыс. т збожжа разам з рапсам.
Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Мінская — 2,109 млн т, Гродзенская — 1,679 млн т, Брэсцкая — 1,663 млн т, Магілёўская — 1,126 млн т, Гомельская — 995 тыс. т, Віцебская — 785 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 91% плошчаў, што складае 2,192 млн га.
Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэй леташняй на 8,4 ц / га.
Харчовага збожжа пастаўлена ў кошт дзяржзаказу 574 тыс. т — 82% ад плана.
Пасеяна азімага рапсу на зерне на плошчы 436 тыс.га, або больш за 100% ад запланаванага.
Лён выцераблены на 44 тыс. га, што складае 91% запланаваных плошчаў.
Нарыхтавана сена 394 тыс. т (55% плана), сенажу — 12 млн 384 тыс. т (89%), у тым ліку ў палімернай упакоўцы — 404 тыс. т.
Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 816 тыс. т — 38% плана.
Бульбы ў краіне накапана ўжо больш за 33 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за леташнюю на 89,1 ц / га.