Top.Mail.Ru

У Беларусі намалацілі больш за 96 тыс. т азімага ячменю

Уборачная кампанія набірае абароты.


Па даных на 7 ліпеня прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу краіны ўбралі 20,5 тыс. га азімага ячменю (больш за 8% уборачных плошчаў), намалаціўшы 96,4 тыс. т, ураджайнасць — 47,1 ц/га.

Нароўні са жнівом дынамічна ідзе нарыхтоўка кармоў, у прыватнасці, амаль завершаны першы ўкос. Паводле актуальных даных, скошана траў на плошчы звыш 1,3 млн га, або 96,8% ад запланаванага. Убраны з палёў травы першага ўкосу на плошчы 1,3 млн га, што складае 97,2% да скошанага.

У чатырох абласцях першую касавіцу ўжо завяршылі. Аграрыі Гомельшчыны скасілі 97,6% траў і ўшчыльную наблізілася да фінішу. У Віцебскай вобласці касавіца таксама ў хуткім часе прыйдзе да завяршэння: першы ўкос траў тут выкананы на 79,9% ад плана. Усе рэгіёны краіны пачалі другі ўкос траў, а ў Брэсцкай вобласці яго правялі на 73,3% плошчаў, у Гродзенскай — на 41,5%, у Мінскай — на 39,6%. Усяго ж па рэспубліцы другім укосам траў на 7 ліпеня ахоплена 33,1% плошчаў.

  • З двух укосаў нарыхтавана амаль 8,3 млн т сенажу — 59,3% да плана (у тым ліку ў палімернай упакоўцы — 194,2 тыс. т), закладзена ў сховішчы 145,7 тыс. т сена (20,2% да плана) і 239,8 тыс. т сіласу (1,16%).

Паводле БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю