Top.Mail.Ru

У Беларусі намалочана 1,75 млн. тон збожжа

У Беларусі намалочана 1,75 млн. т збожжа. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінсельгасхарча.


«Паводле аператыўных даных на 30 ліпеня, са збожжавых палёў краіны намалочана 1 млн 750 тыс. т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за папярэдні год на 8,7 ц/га», — паведамілі ў прэс-службе.

Уклад у агульны каравай кожнай вобласці склаў: Брэсцкая — 467 тыс. т, Віцебская — 81 тыс. т, Гомельская — 211 тыс. т, Гродзенская — 437 тыс. т, Мінская — 402 тыс. т, Магілёўская — 152 тыс. т. Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 21 працэнта плошчы, што складае 411 тыс. га.

Азімы ячмень убраны на 94 працэнтах плошчы, азімы рапс на зерне — на 160 тыс. га (42 працэнты ўсёй плошчы). Намалочана 917 тыс. т азімага ячменю ўраджайнасцю 39,9 ц/га, што таксама вышэй за мінулагодні на 7,6 ц/га, а таксама 338 тыс. т рапсу.

Выцераблена лёну на 16 тыс. га, што складае амаль 34 працэнты запланаванай плошчы.

Скошана траў другога ўкосу на плошчы 784 тыс. га (73 працэнты плана), нарыхтавана сена 278 тыс. т (амаль 39 працэнтаў плана), сенажу — 10 млн 800 тыс. т (77 працэнтаў плана), у тым ліку ў палімернай упакоўцы 295 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 266 тыс. т — 32 працэнты да плана.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю