Top.Mail.Ru
161

У Беларусі назвалі аўтамабіль года

Вынікі конкурсу «Аўтамабіль года» агучылі на прэс-канферэнцыі «Падвядзенне вынікаў работы аўтамабільнай галіны Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе», паведамляе БелТА.



«Аўтамабілем года» стаў Belgee X50. У мінулым годзе прададзена 11 380 аўтамабіляў дадзенай мадэлі. Красовер займае долю ў 15,2 % рынку новых аўтамабіляў.

У намінацыі «Дызайн года» адзначаны Zeekr 7x, Audi Q8, Geely EX5, «Самы папулярны седан года» — Belgee S50, Lada Vesta, Lada Granta, «Самы папулярны SUV года» — Belgee X50, Belgee X70, Voyah Free, «Аўтамабіль года ў «Прамагралізінг» — Belgee X50.

Пераможцаў вызначалі на падставе даных продажаў і галасавання экспертаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю