Top.Mail.Ru
540

У Беларусі ўнесены змяненні ў правілы ўтрымання і добраўпарадкавання месцаў пахавання

У Беларусі ўнесены змяненні ў правілы ўтрымання і добраўпарадкавання месцаў пахавання. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ад 1 кастрычніка 2025 года № 22, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пра гэта паведаміла БелТА.


Пастановай унесены змяненні і дапаўненні ў правілы ўтрымання і добраўпарадкавання месцаў пахавання, зацверджаныя пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ад 10 чэрвеня 2016 года № 17, у частцы ўдакладнення кола асоб, на якіх распаўсюджваюцца гэтыя правілы, а таксама ў частцы нарматыўнага рэгулявання Парадку абыходжання з аб’ектамі расліннага свету, якія растуць у месцах пахавання.

Гэтыя правілы распаўсюджваюць сваё дзеянне на спецыялізаваныя арганізацыі, іншыя юрыдычныя асобы незалежна ад падпарадкаванасці і формаў уласнасці, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць альбо ўдзельнічаюць у аказанні паслуг, звязаных з арганізацыяй пахавання, а таксама на фізічных асоб, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць, звязаную з выкананнем работ і (або) аказаннем паслуг па ўтрыманні і добраўпарадкаванні месцаў пахавання.

Таксама ўнесены ўдакладненні па аб’ектах расліннага свету, якія падлягаюць выдаленню. Для прыняцця рашэння па іх выдаленні пасялковымі, сельскімі выканаўчымі камітэтамі, спецыялізаванай арганізацыяй, спецыяльнымі органамі абласнога ўзроўню праводзіцца абследаванне гэтых аб’ектаў. Вызначаюцца віды і тэрміны правядзення абрэзкі дрэў і кустоў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю