Top.Mail.Ru

Прэзідэнт унёс змяненні ў правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб удасканаленні ўступнай кампаніі». Дакумент накіраваны на тое, каб забяспечыць роўныя магчымасці абітурыентам пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі пры справядлівым конкурсным адборы. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



Указам створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі, а таксама зацверджаны яе пастаянны склад. Камісія надзелена паўнамоцтвамі па кантролі за правядзеннем універсітэцкіх алімпіяд, якія даюць права на льготнае паступленне ў ВНУ, што праводзяць такія алімпіяды. 

У склад камісіі, старшынёй якой прызначана намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч, увайшлі прадстаўнікі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў, а таксама органаў дзяржаўнага кіравання, кантралюючых органаў і грамадскіх арганізацый.

Указам таксама актуалізуюцца асобныя палажэнні Правілаў прыёму асоб для атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У прыватнасці, для паступлення ў ВНУ на завочную (дыстанцыйную) форму навучання больш не патрабуецца адпаведнасць працоўнага стажу выбранаму профілю адукацыі.

Акрамя таго, удакладняюцца катэгорыі асоб, якія маюць ільготы пры залічэнні ва ўстановы адукацыі ў сувязі са стварэннем каледжа Міністэрства ўнутраных спраў.

Уводзіцца профільны іспыт па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі», паколькі гэту дысцыпліну ў 10-11-х класах вывучаюць замест дысцыпліны «Гісторыя Беларусі».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю