Top.Mail.Ru

У Беларусі ноччу і раніцай 5 лістапада чакаецца галалёдзіца

У Беларусі ў начны і ранішні час 5 лістапада месцамі чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.



У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна па паўночна-ўсходняй частцы краіны пройдуць невялікія ападкі (дождж, ноччу — з мокрым снегам).

Вецер прагназуецца паўночна-заходні 5-10 м/с, днём у асобных раёнах — з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў. Днём будзе 6-11 градусаў цяпла.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю