У Беларусі на 1 мая для шматдзетных сем’яў адкрыта 153,7 тыс. дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал». Аб гэтым паведамляе БелТА.
З іх 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў — на $826 млн і 71 тыс. дэпазітных рахункаў — на 1,9 млрд рублёў.
Па стане на 1 мая прынята 100,5 тыс. рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, з іх: Брэсцкая вобласць — 21,3 тыс., Віцебская — 9,8 тыс., Гомельская вобласць — 16,1 тыс., Гродзенская вобласць — 12 тыс., Мінская — 17,3 тыс., Магілёўская — 10,1 тыс., г. Мінск — 13,9 тыс.
Сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. З 1 студзеня 2026 года памер сямейнага капіталу складае 35505 рублёў. У такім памеры сямейны капітал прызначаецца сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2026 года.