Top.Mail.Ru

У Беларусі пабудавалі ў студзені-красавіку 7,6 тыс. кватэр

Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені — красавіку 2026 года пабудавалі 7,6 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 842,1 тыс. кв. м жылля. Аб гэтым паведамдяе БелТА.


Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 241,6 тыс. кв. м агульнай плошчы, або 28,7 працэнта ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 125,2 тыс. кв. м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 330,7 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, або 39,3 працэнта ад агульнага ўводу па краіне.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю