У Беларусі пачалася камандна-штабная трэніроўка з Паўночна-Заходнім аператыўным камандаваннем, паведамілі БелТА ў Мінабароны.
Пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першага намесніка міністра абароны Беларусі генерал-маёра Паўла Муравейкі пачалася камандна-штабная трэніроўка з Паўночна-заходнім аператыўным камандаваннем. Павел Муравейка заслухаў рашэнне камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання на прымяненне войскаў аб’яднання.
Трэніроўка накіравана на ўдасканаленне работы штабоў пры планаванні аперацый з улікам аналізу вопыту сучасных ваенных канфліктаў і працягнецца тры дні.