Top.Mail.Ru

У Беларусі пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне

У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў паведамілі, што зарэгістравацца на ЦТ можна двума спосабамі: запоўніць электронную форму на сайце інстытута або зрабіць гэта непасрэдна ў пункце рэгістрацыі. Пры асабістым наведванні пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу, — пашпарт, ІD-карту, або копію дакумента. Будуць таксама прымацца від на жыхарства і пасведчанне бежанца. Калі вы згубілі ці ў вас укралі дакумент і вы да моманту рэгістрацыі не паспелі яго аднавіць, дастаткова будзе прад’явіць даведку, якая выдаецца ў такіх выпадках.


Нагадваем, што працэдура платная: прыём і афармленне дакументаў абыдзецца ў 0,1 базавай велічыні за адзін навучальны прадмет. Калі аплата праз сістэму АРІП будзе праведзена, абітурыент можа забраць свой пропуск на ЦТ. Але зрабіць гэта магчыма толькі асабіста, маючы пры сабе дакумент. Рэгістрацыя працягнецца да 22 красавіка.

Пералік пунктаў, іх адрасы і графік работы прадстаўлены на сайце РІКВ.

Адначасова з пачаткам рэгістрацыі Міністэрства адукацыі адкрыла гарачую лінію па пытаннях прыёмнай кампаніі 2025 года. Такі ж сэрвіс пачаў працаваць і ва ўсіх універсітэтах краіны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю