Top.Mail.Ru
277

У Беларусі пачалі дзейнічаць абноўленыя правілы палявання і вядзення паляўнічай гаспадаркі

Уступілі ў сілу скарэкціраваныя Правілы палявання і Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі, зацверджаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лістапада 2024 года № 420, паведамляе sb.by са спасылкай на Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР).


У БТПР звярнулі ўвагу на шэраг асноўных змен.

— Правілы палявання дапоўнены вызначэннямі паняццяў — «дабор падранка» і «падранак», асобныя вызначэнні ўдакладнены, — адзначылі спецыялісты. — Пералік паляўнічых жывёл нарміруемых відаў (дадатак 2 да Правілаў палявання) дапоўнены мядзведзем і рыссю. Пры гэтым прадугледжаны асаблівы парадак іх здабычы — шляхам арганізацыі палявання ў адпаведнасці з Правіламі палявання і на падставе планаў кіравання папуляцыямі адпаведных відаў. Правілы палявання і Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі дапоўнены нормамі, якія рэгламентуюць арганізацыю і правядзенне палявання на мядзведзя і рысь, у тым ліку вызначаны дазволеныя тэрміны, спосабы і прылады палявання, а таксама патрабаванні ў частцы полаўзроставых прыкмет гэтых жывёл і асаблівых умоў дабору падранкаў.

Таксама ўстаноўлена, што планаванне адабранне мядзведзя і рысі ажыццяўляецца на падставе планаў кіравання папуляцыямі гэтых відаў, паляўнічаарганізацыйнай дакументацыі і ў парадку, які вызначаецца Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь забяспечвае распрацоўку і зацвярджэнне планаў кіравання папуляцыямі мядзведзя і рысі.

— Фактычна мядзведзю і рысі надаецца так званы «бінарны статус» — яны з’яўляюцца дзікімі жывёламі, аднесенымі да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і адначасова паляўнічымі жывёламі пры неабходнасці рэгулявання колькасці (па тэрытарыяльным прынцыпе) у адпаведнасці з планамі кіравання іх папуляцыямі, — удакладнілі ў БТПР. — Аналагічны падыход даўно прымяняецца ў Беларусі адносна зубра: асноўны генафонд — чырванакніжнік, рэзервовы генафонд — паляўнічыя жывёлы.

Яшчэ адна навацыя — у дадатку 3 да Правілаў палявання касуюцца патрабаванні ў дачыненні да наразной паляўнічай зброі (дульнай энергіі кулі), а таксама выключаецца пералік калібраў (патронаў) названай вышэй зброі.

У БТПР падкрэслілі, што дзякуючы ўдасканаленым Правілам палявання і Правілам вядзення паляўнічай гаспадаркі з’явілася магчымасць здабыць новыя трафейныя віды, а само паляванне стала больш рэгламентаваным.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю