Top.Mail.Ru

У Беларусі пачалося каласаванне яравых збожжавых культур

На асноўных масівах у яравых збожжавых культур пачалося каласаванне, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Аграметэаралагічныя ўмовы садзейнічаюць назапашванню вегетатыўнай масы і фарміраванню коласа збожжавых культур.

У многіх раёнах паўночнай палавіны Беларусі, а таксама на позніх пасевах у Магілёўскай і Гомельскай абласцях прадаўжаецца рост сцябла, ідзе фарміраванне міжвузелляў. У паўднёвых раёнах Брэсцкай вобласці ў яравой пшаніцы на самых ранніх пасевах адзначана красаванне. Візуальныя ацэнкі стану яравых збожжавых культур добрыя.

Паводле прагнозаў аграметэаролагаў, у бліжэйшы час рост і развіццё сельгаскультур будзе праходзіць ва ўмовах цёплага надвор’я і добрай забяспечанасці вільгаццю.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю