Сем’і, якія выхоўваюць школьнікаў, могуць разлічваць на розныя віды падтрымкі, сярод якіх аднаразовая (для шматдзетных), дзяржаўная адрасная, дапамога па месцы працы і дабрачынныя акцыі. Колькі прызначаецца і куды звяртацца, распавялі ў Мінпрацы і сацабароны.
Аднаразовая дапамога прадугледжана для шматдзетных сем’яў.
Каму прызначаецца? Сем’ям з трыма і больш дзецьмі (пры гэтым даход не мае значэння).
Які памер? На кожнае дзіця-школьніка — 146,32 рубля.
Куды звяртацца? Орган па працы, занятасці і сацабароне па месцы жыхарства/знаходжання аднаго з бацькоў. У Мінску, некаторых раёнах Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей — па месцы вучобы дзіцяці.
Дзяржаўная адрасная дапамога прадугледжана малазабяспечаным сем’ям (уключаючы шматдзетныя). Памер вызначаецца раённай камі-
сіяй індывідуальна (улічваецца даход і сітуацыя сям’і). Звяртацца ў службу «Адно акно» мясцовага выканкама або орган сацабароны /ТЦСАН па месцы жыхарства/знаходжання аднаго з бацькоў.
Таксама дапамога па месцы працы, прадугледжана работнікам, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў. Аказваецца ў адпаведнасці з калектыўным дагаворам або лакальнымі актамі наймальніка.
Дабрачынныя акцыі арганізуюць ТЦСАН, дабрачынныя фонды, грамадскія аб’яднанні. Напрыклад, «Школьны ранец», «Збяры дзіця ў школу», «У школу з усмешкай» і «Партфель першакласніка».
Звяртацца трэба ў мясцовыя тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН) або дабрачынныя арганізацыі.
Важна!
Матэрыяльная дапамога да школы пералічваецца на базавы рахунак атрымальніка.