Top.Mail.Ru
115

У Беларусі пачынаюцца дадатковыя канікулы для навучэнцаў 1-2-х класаў

Для навучэнцаў 1-2-х класаў (3-х класаў — для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці прадугледжаны дадатковыя зімовыя канікулы з 16 па 22 лютага ўключна, паведаміла БелТА. 


Адпачываць навучэнцы малодшых класаў будуць сем дзён. Установы дадатковай адукацыі арганізуюць для іх розныя мерапрыемствы. Напрыклад, у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі можна далучыцца да інтэрактыўнай квэст-гульні «Канікулы ў Цэнтры: Час прыгод!». А Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства запрашае дзяцей наведаць адукацыйныя заняткі і майстар-класы ў сучасных дзіцячых лабараторыях. У цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ранак» 17 лютага пройдзе экскурсія па музеі баявой славы. 

Наступны раз школьнікі змогуць адпачыць вясной, для гэтага адведзена восем дзён, вясеннія канікулы пройдуць з 22 па 29 сакавіка ўключна. Самыя доўгія канікулы — летнія — для большасці школьнікаў прадоўжацца 92 дні, пройдуць яны з 1 чэрвеня па 31 жніўня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю