Top.Mail.Ru
158

У Беларусі памер сямейнага капіталу з 2020 года вырас больш чым у паўтара раза

У Беларусі памер сямейнага капіталу з 2020 года павялічыўся больш чым у паўтара раза (на 58 %). Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


За гэты час сямейны капітал вырас з 22,5 тыс. бел. руб. да 35,5 тыс. бел. руб. «Гэта праграма дае бязвыплатную дапамогу, якая залічваецца на спецыяльны дэпазітны рахунак пасля нараджэння (або ўсынаўлення) трэцяга або наступнага дзіцяці», — адзначылі ў прэс-службе.

У міністэрстве нагадалі, што сродкі можна выкарыстоўваць датэрмінова на самыя надзённыя патрэбы: паляпшэнне жыллёвых умоў (80 % сем’яў выбіраюць гэты кірунак), адукацыю дзяцей або бацькоў, медыцынскія паслугі і рэабілітацыю. «Ужо больш за 98,6 тыс. сем’яў скарысталіся правам датэрміновага распараджэння капіталам», — дадалі ў Мінпрацы.

У 2024 годзе праграма была ўдасканалена. Права на капітал стала залежаць ад сацыяльнай адказнасці і занятасці бацькоў. Таксама былі пашыраны магчымасці выкарыстання сродкаў на жыллё, адукацыю і медыцыну, а правы дзяцей на жыллё, набытае з выкарыстаннем капіталу, былі замацаваны. Сама праграма была падоўжаная да 2029 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю