Гаворка ідзе пра сокі і безалкагольныя напоі, паведамілі ў эфіры «Першага інфармацыйнага».
З 1 мая такія тавары будуць маркіраваць па аналогіі з малочнай прадукцыяй спецыяльнымі QR-кодамі. Менавіта іх пакупнікі павінны будуць сканіраваць на касах самаабслугоўвання, каб правільна прабіць тавар.
Для бізнесу дадзены пераходны перыяд — з 1 сакавіка да канца красавіка. За гэты час трэба будзе распрадаць рэшткі немаркіраванай прадукцыі, каб пасля пазбегнуць праблем са збытам.
— Гэта маркіроўка ўжо ўведзена на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведныя рашэнні былі прынятыя яшчэ ў верасні 2023 года, — нагадала начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства па падатках і зборах Беларусі Ларыса Шыбко. — І ўжо ў Расійскай Федэрацыі маркіроўка выкарыстоўваецца ў дачыненні да той жа групы тавараў. Гэта агульная маркіроўка, якая ўжо ўрэгулявана ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, зможа нам аблегчыць працэс узаемнага гандлю, таму што коды, сфарміраваныя па агульных правілах, прызнаюцца на ўсёй тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.
У профільным міністэрстве адзначылі, што наяўнасць маркіроўкі — надзейная абарона ад нелегальнай прадукцыі або кантрафакту. Пакупнік можа быць упэўнены: ён застрахаваны ад падробак. А вытворцы цяпер будуць дакладна ведаць, колькі прададзена тавараў і як працуюць лагістычныя ланцужкі.