Да пераліку дакументаў, якія дазваляюць уезд у пагранзону, дабаўлены пенсійнае пасведчанне, пасведчанне інваліда, студэнцкі білет і білэт навучэнца.
Змяненні ў законе «Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» датычацца як грамадзян нашай краіны, так і пастаянна пражываючых у ёй іншаземцаў.
Акрамя таго, грамадзянам больш не запатрабуецца атрымліваць пропуск для транзітнага праезду да месца жыхарства або часовага знаходжання, калі яно знаходзіцца ў пагранічнай паласе. Адмяняецца праверка пропускаў пры продажы білетаў на аўтобусы ў населеныя пункты, якія размешчаны ў межах пагранічнай зоны або паласы.
Гаспадарчая і іншая дзейнасць ва ўнутраных водах рэспублікі — водах рэк, азёр і іншых паверхневых водных аб’ектаў, берагі якіх поўнасцю належаць Беларусі, — у межах пагранзоны цяпер магчыма без дазволу органаў пагранічнай службы.
Пашыраны і паўнамоцтвы пагранічнікаў па блакіроўцы колаў аўтамабіляў, якія былі незаконна пакінуты ў пагранічнай зоне і паласе.