Top.Mail.Ru

Урадам узмоцнена падтрымка дзяцей-сірот

Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын


Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, дакумент падрыхтаваны ў мэтах паляпшэння ўмоў дзяржаўнага забеспячэння дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Акрамя таго, актуалізаваны грашовыя нормы расходаў на харчаванне навучэнцаў ва ўстановах адукацыі.

У прыватнасці, пастановай прадугледжваецца павелічэнне ў дзяржаўных установах грашовых норм расходаў на харчаванне дзяцей-сірот на 15 % і на 5 % на забеспячэнне іх адзеннем, абуткам, мяккім інвентаром, а таксама навучальнымі прыладамі, прадметамі першай неабходнасці і асабістай гігіены. Таксама прадугледжваецца павелічэнне ў сямейных формах пражывання штомесячных грашовых выплат на 10 % на харчаванне, забеспячэнне адзеннем, абуткам, мяккім інвентаром і абсталяваннем, навучальнымі прыладамі, прадметамі асабістай гігіены, іншымі прадметамі першай неабходнасці, на асабістыя выдаткі, на 5 % памер аднаразовай грашовай выплаты на першапачатковае набыццё мяккага інвентару і абсталявання для дзяцей ва ўзросце 0-3 гадоў і на 22 % — на пакрыццё расходаў на плату за карыстанне тэлефонам, бытавымі паслугамі. Дакументам прадугледжваецца адпаведнае павелічэнне памераў кампенсацыі абавязанымі бацькамі сродкаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, таксама ўключэнне ў склад дзяржаўнага забеспячэння дзяцей-сірот лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў і павелічэнне грашовых норм расходаў на харчаванне навучэнцаў ва ўстановах адукацыі на 5 %. 

Як растлумачылі ў Міністэрстве фінансаў, у 2026 годзе на падтрымку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу, апякунскіх і прыёмных сем’ях, запланавана накіраваць са сродкаў мясцовых бюджэтаў 205,5 мільёна рублёў, у тым ліку 163,3 мільёна рублёў — на набыццё ўсяго неабходнага для камфортнага жыцця (адзенне, абутак, прадметы асабістай гігіены, мяккі інвентар, абсталяванне і іншыя рэчы першай неабходнасці).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю