Top.Mail.Ru

У Беларусі павышаюць экспартныя пошліны на звадкаваныя вуглевадародныя газы

У Беларусі павышаюць экспартныя пошліны на звадкаваныя вуглевадародныя газы. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.


Згодна з пастановай, тарыфы на звадкаваныя вуглевадародныя газы павялічваюцца з $5,2 да $131,6 за т, этан, бутан і ізабутан — з $4,6 да $118,4 за т.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 мая 2026 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю