Top.Mail.Ru

У Беларусі павышаюцца тарыфы на ЖКП

У Беларусі з 1 чэрвеня павышаюцца тарыфы на ЖКП. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 25 лютага 2026 года нумар 93, паведамляе БелТА.


Тарыфы на цеплаэнергію павялічваюцца з 1 чэрвеня 2026 года на 7,3 працэнта. Падаражэнне плацяжу складзе крыху больш за 3 рублі (для тыпавой кватэры). Таксама з 1 чэрвеня павялічваюцца тарыфы на электраэнергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

Гэта другі этап планавага перагляду цэн на ЖКП у бягучым годзе. Так, з 1 сакавіка 2026 года выраслі тарыфы на газ і электраэнергію.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю